Мahileu-active - інтэрв'ю-блог пра Магілёў і магілёўцаў, якія яго змяняюць

Гарадская культура шмат у чым развіваецца праз ініцыятывы гарадскіх супольнасцяў, якія, у сваю чаргу, ствараюцца і натхняюцца асобнымі актыўнымі людзьмі. Ладзячы дыялог паміж жыхарамі горада, прадпрымальнікамі, палітыкамі і прафесійнай супольнасцю, актывісты імкнуцца данесці да гараджан і адміністрацыі думку, што гарады павінны і могуць быць зручнымі і ўтульнымі для людзей...

Ідэя і мэта праекта Мahileu-active - распавесці пра людзей, хто думае наперад, хто не толькі марыць палепшыць увесь навакольны свет, але і нешта робіць для гэтага, паспрабаваць змяніць успрыманне такіх людзей соцыумам як "выскачак", якім "больш за ўсіх трэба", данесці да жыхароў горада ўсю важнасць іх актыўнай дзейнасці, зацікавіць простых "абывацеляў" станавіцца "гараджанамі" і самім змяняць жыццё ў горадзе, рабіць горад утыльным, зручным, сяброўскім і прывабным.

Алесь Сабалеўскі
аўтар праекту
(гэта галоўная старонка праекту Мahileu-active, але пакуль яшчэ яна знаходзіцца ў дапрацоўцы)
(гэта галоўная старонка праекту Мahileu-active, але пакуль яшчэ яна знаходзіцца ў дапрацоўцы)
Падпішыся на мой блог

This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website